Фуга смерці
мы п’ем цябе удзень, і зранку, і ноччу
п’ем ды п’ем
мы могілкі у небе рыхтуем, дзе будзе не цесна
у тым доме жыве гаспадар, са змеямі цешыцца, піша
ён піша, калі спахмурнее, у Нямеччыну, о залатакосая Маргарыта
ён піша так і стаіць побач з домам. Зіхцяць сузор’і
ён свішча, каб клікнуць сабак
ён свішча таксама габрэям няхай рыюць могілкі хутка
ён кажа нам зараз сыграем ды станчым
Чорная вільгаць світанку, мы п’ем цябе увечары
мы п’ем цябе удзень, і зранку, і ноччу
п’ем ды п’ем
у тым доме жыве гаспадар, са змеямі цешыцца, піша
ён піша, калі спахмурнее, у Нямеччыну, о залатакосая Маргарыта,
попельнакосая Суламіф мы могілкі у небе рыхтуем там будзе не цесна
патрэба шчэ ёсць у яго. Капайце глыбей, а іншыя грайце-спявайце
шукае жалеза , знайшоў, пагражае. Злуюцца блакітныя вочы
Капайце глыбей, а іншыя грайце-спявайце бясконца
Чорная вільгаць світанку, мы п’ем цябе увечары
мы п’ем цябе удзень, і зранку, і ноччу
п’ем ды п’ем
у тым доме жыве гаспадар, о золата кос тваіх, Маргарыта
і попел тваіх, Суламіф, са змеямі цешыцца, піша
патрэба ёсць – соладка грайце мне, соладка грайце
Смерць - гэта нямецкі настаўнік, цямней дакранайцеся струнаў
а потым узлятайце як дым
знайдзіце ў аблоках прытулак, было каб ня цесна
Чорная вільгаць світанку, мы п’ем цябе увечары
апоўдзень мы п'ем. Смерць - гэта нямецкі настаўнік
мы п’ем цябе увечары, п’ем і п’ем
Смерць гэта нямецкі настаўнік, блакітныя вочы
ён цэліць свінцовая кулі ўсіх вас не мінае ён цэліць выдатна
ў тым доме жыве гаспадар, о косы твае, Маргарыта
спускае на нас ваўкадаваў даруе нам могілкі на небасхіле
са змеямі цешыцца і разважае. Смерць - гэта нямецкі настаўнік
о золата кос тваіх, Маргарыта
і попел тваіх, Суламіф
***
У цемры ты, збялелая асіна
валасам матулі – не збялець
дзьмухаўцом па ўкраінскім узлеску
мама дзесьці у далячынь ляціць
спахмурнелай хмарай, дзе калодзеж
ледзь-ледзь чутны лямант мілай маці
Зорка звіла ужо сваю пятельку
маці там загінула дачасна
як дазнацца, хто вароты выбіў?
матцы не вернуцца ужо сюды...
***
то- вока часу
яно касіцца
з-пад сяміцветнае брыві
яго павека абмыта агнем
сляза яго-пара
падлятае сляпая зорка
растае на гарачай вейцы
цепла становіцца у свете
і мертвыя
прарастаюць і квітнеюць.
***
Кажы й ты
кажы апошнім скажы сваё слоўца не размяжоўвай “не” і “так” укладай у сваё слоўца сэнс укладай у яго цень укладай у яго дастаткова ценю столькі колькі па-твойму, каля цябе ёсць поўначы, поўдню і поўначы азірніся бачыш: усё жыва навокал пры смерці ўсё жыва! ёсць праўда у слоўцы, калі там цень месца, дзе ты стаіш, меньшае куды ты цяпер, без ценю, куды? уверх, навобмацак. Становіцца даўжэй, танчэй, нябачней танчэй, як нітка ля зорачкі, што хоча апусціцца і унізе плыць: там,дзе бачна яе павольнае мігаценне сярод цякучых слоў |
Хто зробіць нас зноў, з зямлі ды гліны,
хто загаворыць наш прах-Ніхто
Ніхто
слаўся у вяках, Ніхто
дзеля цябе мы жадаем квітнець
насустрач табе
нішто мы былі,
есць мы і будзем
заўседы, квітней
ружай-нішто
ружай
няма каму
за тванню душэўна-светлай
пылком нябесна-пустэльным
святочнай кветкай
ад слова-раны, а якой галосілі мы
над, па-над цяжарам
Комментариев нет:
Отправить комментарий